У Германіі згарэла фура, за рулём якой быў кіроўца з Гродна

Кіроўцу з месца здарэння ратавальнікі забралі ў клініку на верталёце / sol.de
Кіроўцу з месца здарэння ратавальнікі забралі ў клініку на верталёце / sol.de

Ля нямецкага горада Саарбрукен учора згарэла фура, за рулём якой быў кіроўца з Гродна. Пра гэта піша выданне "Ганцавіцкі час".

На відэа, якое публікуюць брэсцкія рэсурсы, відаць, што агонь цалкам ахапіў кабіну вялікагруза. Мужчына, мяркуючы з каментароў відавочцаў, моцна абгарэў. Ён кажа, што спрабаваў нагрэць ваду, уключыў чайнік, пасля чаго пачуўся выбух. Пацярпелага з месца здарэння эвакуявалі на верталёце.

Нямецкае выданне sol.de адзначае, што ратавальнікі хутка прыбылі на месца для тушэння пажару. Але да іх прыезду ад грузавіка амаль нічога не засталося. Пацярпелі і два іншыя вялікагрузы, якія стаялі побач.

Машына ў момант інцыдэнту знаходзілася на стаянцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі