У Глыбокім ваеннаабавязаных выклікалі ў ваенкамат СМС-паведамленнямі
"Удакладненне звестак вайсковага ўліку"
6 жніўня ў Глыбокім ваеннаабавязаных выклікалі ў ваенкамат СМС-паведамленнямі. Як піша раённая газета, мэтай была не адпраўка мужчын на ваенныя зборы, а "ўдакладненне звестак вайсковага ўліку". Частка з іх служылі тэрміновую службу ў Сілах спецаперацый, а пасля на зборах удасканальвалі свае вайсковыя спецыяльнасці.
Новаўвядзенне з СМС-паведамленнямі для ваеннаабавязаных у нашай краіне з'явілася сёлета. Іх разглядаюць як "дадатковы канал апавяшчэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.