У Гомелі будуць судзіць мужчыну, які прывёз патрон з Марыупаля
![Патрон прывёз у Беларусь "праз Расію"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/patron.jpeg.webp?itok=Ytcb6Vfj)
Патрон прывёз у Беларусь "праз Расію" / vk.com
У Гомелі будуць судзіць мужчыну, які прывёз патрон да аўтамата Калашнікава з акупаванага расіянамі ўкраінскага Марыупаля. Боепрыпас ён захоўваў дома, дзе яго і знайшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа (з якой нагоды праводзіўся ператрус, невядома). Была распачата крымінальная справа. Пра яе напісала газета "Маяк", якая адзначала, што мужчына раней быў асуджаны за забойства. У 2022-м ён быў у Марыупалі "на заробках". Падкрэсліваецца, што патрон прывёз у Беларусь "праз Расію".
"Флагшток" піша, што на 22 верасня ў Чыгуначным раёне Гомеля будзе разглядацца крымінальная справа Сяргея Дрожжы. Ён абвінавачваецца ў "незаконным перамяшчэнні" боепрыпасаў і ў "незаконных дзеяннях" з імі. Магчыма, што якраз пра гэтага чалавека і паведамляла дзяржаўнае выданне.
![У Гомелі будуць судзіць мужчыну, які прывёз патрон з Марыупаля](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_3.png.webp?itok=h6thfcIZ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.