У Гомелі вынеслі прысуд трэнерцы па плаванні — на яе занятку патанула дзіця

У басейне, ілюстрацыйнае фота

У басейне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гомелі трэнерку па плаванні, падчас заняткаў якой патануў хлопчык, асудзілі на 2 гады калоніі-пасялення і штраф у 100 базавых велічынь. Жанчына прызнала віну.

"Мне трэба было ўважлівей паставіцца да свайго фізічнага стану, тэхнікі бяспекі ў басейне, узроўню падрыхтаванасці дзіцяці. Трэба было прыняць нейкія меры", — сказала яна ў апошнім слове. Цытату прыводзіць "Гомельская праўда".

Трагедыя адбылася 13 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву. 58-гадовая трэнерка праводзіла платныя заняткі для маленькіх дзяцей. Адзін з хлопчыкаў, які знаходзіўся ў басейне, захлынуўся. Яго даставілі ў бальніцу з дыягназам "утапленне, тэрмінальная кома". Праз 37 дзён, не прыходзячы ў прытомнасць, дзіця памерла.

Суд таксама пастанавіў, што жанчына не зможа ў найбліжэйшыя пяць гадоў займаць пасады, звязаныя з забяспечаннем бяспекі жыцця і здароўя дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі