У мінскім аквапарку ледзь не патануў чатырохгадовы хлопчык
Фота СК з месца здарэння
У мінскім аквапарку "Лябяжы" ледзь не патануў чатырохгадовы хлопчык. Дзіця, якое танула, каля апоўдня 21 ліпеня заўважыў выратавальнік аквапарка. Ён кінуўся ў басейн і дастаў хлопчыка з вады.
Дзіцяці на месцы была аказаная неабходная медыцынская дапамога, пасля яго павезлі ў бальніцу.
Следчыя, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што хлопчык прыехаў у аквапарк з Магілёва разам з маці. Дзіця без выратавальнай камізэлькі знаходзілася ў басейне на глыбіні, на якой яму знаходзіцца забаронена. Незадоўга да таго, што здарылася, хлопчык з мамай бавілі час у дзіцячай аквазоне, адкуль непрыкметна для яе дзіця перайшло ў дарослы басейн.
Па гэтым факце Следчы камітэт праводзіць праверку. Следчая група правяла агляды, канфіскавала пробы вады, апытала работнікаў аквапарку, медыцынскіх работнікаў, вывучыла відэазапісы з камер назірання. Прызначаная судова-медычная экспертыза, паведамляе тэлеграм-канал СК.