У Гомелі за "экстрэмізм" судзілі дырэктара лялечнага тэатра
Дзмітрый Гарэлік
У райсудзе Гомеля разгледзелі адміністрацыйную справу Дзмітрыя Гарэліка — гэта дырэктар Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек. Падставай для разбору, як вынікае з даступнай інфармацыі, стала xастка 2 артыкула 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Абставіны справы, а таксама якую пастанову ў выніку вынес суд праваабаронцы пакуль не ведаюць. Яны толькі адзначаюць, што Гарэлік дагэтуль указаны на сайце тэатра як дырэктар. Дадамо, што Дзмітрый Гарэлік кіруе тэатрам з 1992 года. У снежні 2023 года мясцовыя "Гомельскія ведамасці" апублікавалі інтэрв'ю з ім — казалі пра сучаснасць і будучыню тэатра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.