Сем чалавек звольнілі з Браслаўскага музея пасля палітычных судоў
Браслаўскі музей традыцыйнай культуры
У Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры пасля хапуна і палітычных судоў звольнілі сем чалавек, піша "Віцебская вясна".
Без працы засталіся і тыя, хто адбываў арышты, і тыя, хто аплаціў прысуджаныя штрафы. Музей застаўся без спецыялістаў, якія вялі навуковую і даследчыцкую працу, а таксама папулярызавалі народныя рамёствы.
Хапун у Браславе адбыўся ў ноч з 21 на 22 снежня 2023 года. Пад міліцэйскую "зачыстку" трапіла і цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч. Два гады таму яе за працу ўзнагародзілі граматай Міністэрства культуры. Быў затрыманы і яе муж — знакаміты ганчар Валерый Зінкевіч, які мае званне народнага майстра Рэспублікі Беларусь (на Браслаўшчыне такое званне маюць толькі два чалавекі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.