У гомельскай кавярні адбылося масавае атручванне наведвальнікаў (відэа)

Пра масавае атручанне парталу TUT.BY пацвердзілі ў Гомельскім гарадскім Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Намеснік галоўнага лекара Аляксандр Міхалеўскі адзначыў, што кавярня зачыненая, ідзе праверка.



У самой кавярні "Шапіто" кажуць толькі, што ўстанова зачыненая і, магчыма, гэта працягнецца тыдзень.



Тым часам у інтэрнэце з'явіліся водгук ад пацярпелых. Па іх словах, усе трапілі ў інфекцыйную лякарню з падазрэннем на сальманелёз. У гэты дзень у кавярні адзначалі юбілей і два вяселлі. Агулам гаворка ідзе пра 20 наведнікаў кавярні, якія сталі пацыентамі лякарні.



Фота — tut.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі