У Горках паставілі помнік памежнікам з трыма памылкамі

У Горках паставілі помнік памежнікам з трыма памылкамі

Да Дня памежнікаў, які адзначаецца 28 траўня, у Горках усталявалі памятны слуп каля бібліятэкі сельскагаспадарчай акадэміі. На шыльдзе, здымкі якой апублікаваў сайт horki.info, можна пабачыць тры памылкі. Дзве з іх арфаграфічныя, трэцяя — пунктуацыйная. 

Невядомыя аўтары ўпэўненыя, што па-руску трэба пісаць "покАлений". Праблематычным для іх выявілася і напісанне слова "начеку", якое пішацца разам, калі не маецца на ўвазе "чека" гранаты. Акрамя таго, адзіная коска ў гэтым надпісе зусім лішняя.  

У Горках паставілі помнік памежнікам з трыма памылкамі
У Горках з памылкамі ўшанавалі памежнікаў / horki.info

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі