У Грэнландыі пад 2 км лёду знайшлі 36-кіламетровы кратэр

У Грэнландыі пад 2 км лёду знайшлі 36-кіламетровы кратэр

У Грэнландыі пад 2 км лёду знайшлі 36-кіламетровы кратэр. Спецыялісты NASA мяркуюць, што гэта след ад удару метэарыта (па велічыні ён на 22-м месцы сярод вядомых кратэраў ад падзення касмічных падарожнікаў). Летась у 183 км ад цяперашняй знаходкі пад лёдам знайшлі 30-кіламетровы кратэр ад метэарыта, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Навукоўцы падлічылі, што ўзрост лёду ў раёне адкрытага нядаўна кратэра складае 79 тысяч гадоў, папярэдняга — 12 тысяч гадоў. А гэта значыць, што яны ўтварыліся ў выніку ўдараў розных метэарытаў. Праўда, існуе невялікая верагоднасць, што першы мае вулканічнае паходжанне. Аднак бліжэйшыя сейсмічна актыўныя рэгіёны знаходзяцца на адлегласці соцень кіламетраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі