У Гродне адкрытым агнём гарэла кватэра, гаспадара эвакуявалі праз акно
Супрацоўнік МНС, ілюстрацыйнае фота
Двух чалавек выратавалі супрацоўнікі МНС на пажары ў Гродне. Кватэра ў пяціпавярховіку загарэлася сёння ноччу. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, з акна кватэры на другім паверсе ўжо выбівалася полымя, кажуць у МНС.
Гаспадар кватэры паспеў выбрацца на балкон. Адтуль яго і знялі ратавальнікі — раскрылі для яго лесвіцу. Акрамя таго, з кватэры паверхам вышэй вынеслі на свежае паветра пенсіянерку 84-х гадоў.
Пажар патушылі. Але ў кватэры ад агню пацярпела маёмасць, закураныя сцены і столь. Што стала прычынай узгарання, яшчэ трэба высветліць. У МНС кажуць, што "хутчэй за ўсё, да пажару прывяло парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.