Стала вядома, пры якіх абставінах мог загінуць начальнік аддзела СІЗА-1
Мікалай Лаўрыновіч
Начальнік аддзела СІЗА-1 Мікалай Лаўрыновіч мог загінуць пры пажары ў лазні на сваім лецішчы, піша "Наша Ніва". Раней паведамлялася, што 43-гадовы маёр унутранай службы Лаўрыновіч "трагічна загінуў".
На карысць версіі пажару гаворыць і інфармацыя ад МНС. У зводцы за 5 кастрычніка расказваецца пра пажар у жылым доме ў вёсцы Млёхава Барысаўскага раёна. Паведамлялася, што дом належыць пенсіянерцы, а ў агні загінуў яе 43-гадовы сын. Год нараджэння загінулага супадае з годам нараджэння Лаўрыновіча. І ў яго маці, паводле звестак BELPOL, ёсць дом у вёсцы Млёхава. Прычыны пажару ратавальнікі не назвалі.
Паводле звестак BELPOL, Лаўрыновіч працаваў у папраўчай сістэме з 1999 года. За гэты час некалькі разоў атрымліваў строгія вымовы. У тым ліку, як мінімум адзін раз — за выхвалянне службовым пасведчаннем у грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.