Загінуў начальнік аддзела СІЗА №1
Мікалай Лаўрыновіч
Загінуў начальнік аддзела СІЗА №1. Дэталі здарэння з 43-гадовым Мікалаем Лаўрыновічам невядомыя, піша "Наша ніва".
Маёр Лаўрыновіч быў начальнікам рэжымнага аддзела СІЗА №1, якое сёлета пераехала з Валадаркі ў Мінску ў Калядзічы.
У базах BELPOL ёсць даныя, што ў сістэме папраўчых органаў Мікалай Лаўрыновіч працаваў з 1999 года. Ён пачынаў кантралёрам у СІЗА №1, нейкі час таксама працаваў у калоніі №14 у Барысаўскім раёне, папраўчых установах адкрытага тыпу 34 і 36. З 2016-га вярнуўся ў СІЗА на Валадарку.
Лаўрыновічу некалькі разоў рабілі строгія вымовы. Адна з іх — за тое, што будучы пад алкаголем ён хваліўся сваім службовым пасведчаннем у грамадскім месцы. А яшчэ маёр праходзіў адным з пацярпелых па крымінальнай справе аб апублічванні персанальных даных сілавікоў, распачатай у 2020 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.