У Гродне дзесяцігадовы хлопчык абрабаваў краму, а да гэтага скраў 8 ровараў

У міліцыі хлопца ўжо ведалі як злодзея, які выкрадаў ровары / ілюстрацыйнае фота

У міліцыі хлопца ўжо ведалі як злодзея, які выкрадаў ровары / ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гродне 10-гадовы хлопчык разам з сябрам абрабаваў краму электронных цыгарэт. Злачынства трапіла на відэа, таму злодзеяў аператыўна знайшлі, расказвае рэсурс newgrodno.by.

Крама размешчана ў адным з гандлёвых цэнтраў Гродна. Да таго моманту ён ужо не працавала, была зачыненая. Галоўны герой гэтай гісторыі пакінуў сябра дзяжурыць, а сам зняў частку прылаўка і забраў з вітрыны 4 "вэйпы" агульным коштам на 300 рублёў. Злодзеем аказаўся ўжо знаёмы мясцовай міліцыі 10-гадовы хлопчык. "Раней ён ужо скраў 8 ровараў", — паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі. Ён таксама распавёў, што хлопца выхоўвае сама маці, і ён часта бавіць час адзін. У той вечар, да прыкладу, маці была на працы, і наглядаць за дзіцем не было каму.

Пакуль хлопца адправілі ў сацыяльную ўстанову. Становішча сям'і цяпер будзе вывучаць камісія па справах непаўналетніх. Але ў кожным разе, са слоў Васілеўскага, "мама панясе адказнасць за дзеянні сына не толькі ў адміністрацыйным аспекце, але і ў матэрыяльным плане за выкрадзены тавар і пашкоджаную вітрыну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі