Як у Гродне лавілі п'янага расіяніна на пазадарожніку (відэа)

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, інспектары на праспекце Янкі Купалы звярнулі ўвагу "на траекторыю руху" аўтамабіля БМВ-Х5 з расійскімі рэгістрацыйнымі знакамі. Аднак кіроўца праігнараваў сігнал супрацоўніка ДАІ, машына паімчалася ў бок вуліцы Перамогі. Пры гэтым аўтамабіль праехаў на чырвонае святло, выязджаў на сустрэчную паласу руху. Парушальнік збіраўся выехаць з горада, аднак другі нарад ДАІ заблакаваў вуліцу аўтамабілем, кіроўцу затрымалі.



Акрамя 24-гадовага кіроўцы ў аўтамабілі знаходзіліся дзве дзяўчыны і брат парушальніка. Па словах затрыманага, у Гродна ён прыехаў з Калінінградскай вобласці Расіі па працы. Уначы ў знаёмых піў гарэлку, а раніцай вырашыў развезці на машыне знаёмых дзяўчат па дамах. Але спачатку зноў ужываў алкагольныя напоі. Асведчанне паказала, што ўтрыманне алкаголю ў яго арганізме перавышае дапушчальны ўзровень больш чым у 6 разоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі