У Гродне можа з'явіцца першы ў Беларусі царкоўны дзіцячы прытулак
Ігумення Гаўрыіла — крайняя справа / t.me/bondareva_bez_kupjur
Першы царкоўны прытулак для дзяцей можа з'явіцца ў Гродне пры манастыры, дзе служыць ігумення Гаўрыіла, піша mlyn.by.
Ідэю выхавання пры манастырах дзяцей з інтэрнатаў абмяркоўвалі ў Гродне на сустрэчы Наталлі Качанавай з кіраўніцтвам БПЦ. Размова вялася пра дзяцей з сем'яў, дзе бацькоў пазбавілі правоў.
Паведамляецца, што фінансаваць такія ўстановы будзе дзяржава, а царква бярэ на сябе абавязак заняцца маральным выхаваннем.
Ігумення Гаўрыіла вядомая скандальнымі палітычнымі выказваннямі. У 2020 годзе яна называла пратэстоўцаў вар'ятамі, раз'юшаным статкам і бесамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.