У Гродне сёння гулялі ў жывыя шахматы (фотарэпартаж)
У іх ролі выступілі 13 загрыміраваных артыстаў, якія спявалі і танчылі на 9-метровай шахматнай дошцы з перапрацаваных шын.
Адбывалася ўсё гэта ў цэнтры горада. Жывыя шахматныя фігуры стаялі не па класічных правілах, а па правілах баявых шахмат, дзе сапернікі першапачаткова не ведаюць пра размяшчэнне фігур адзін аднаго. У гульні ўдзельнічалі 6 чорных і 7 белых фігур.
У акцыі адмыслова выкарыстоўвалі шыны і пакеты, каб прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання навакольнага асяроддзя, распавёў адзін з арганізатараў Міхаіл Ліс. Таксама яны звярнулі ўвагу кіроўцаў на безадходную ўтылізацыю шын, бясшкодную для экалогіі. Гэта асабліва актуальна цяпер перад зімовым аўтасезонам.