У Гродне ўзніклі пытанні да "Рускага алею"

У краме / ілюстрацыйнае фота moi-magaz.ru
У краме / ілюстрацыйнае фота moi-magaz.ru

Гродзенскі Дзяржстандарт выявіў, што вытворца сланечнікавага "Рускага алею" вырашыў падмануць пакупніка. На бутэльцы пазначалася, што алею ў ёмістасці 920 г. Аднак праверка паказала, што яго ў бутэльках менш. Выпрабаванні ладзілі ў акрэдытаванай лабараторыі.

У ходзе выпрабаванняў высветлілася, што ў сярэднім у бутэльках было 915 г. Гэта значыць, "згубілася" па пяць грамаў з кожнай бутэлькі.

У Дзяржстандарце не расказалі пра далейшы лёс "Рускага алею" ці хаця б выпрабаванай партыі, але нагадалі пакупнікам, што ў крамах ёсць кантрольныя шалі. Калі ёсць сумневы, тавар можна ўзважыць "і не набываць у выпадку выяўленай недаважкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі