У Гродне заўважылі рэдкую з'яву — светлавыя слупы ў начным небе

Светлавыя слупы ў небе над Гродна​ / newgrodno.by
Светлавыя слупы ў небе над Гродна​ / newgrodno.by

Увечары 6 лютага ў небе над Гродна назіралася рэдкая атмасферная з'ява — светлавыя слупы. Святло ліхтароў прыгожа кіравалася ўверх — эфект атрымаўся такі, як быццам над горадам НЛА шукае месца для пасадкі.

Светлавыя слупы ўзнікаюць, калі падчас рэзкага — на 10-20 градусаў — пахаладання ў паветры крышталізуецца лёд. Святло, якое ідзе з зямлі, адлюстроўваецца ад крышталяў у паветры. Прыгожыя фота гэтай з'явы публікуе NewGrodno.by.

В Гродно заметили редкое явление — световые столбы в ночном небе
Светлавыя слупы ў небе над Гродна​ / newgrodno.by

У Беларусі ў апошнія дні працягваецца паніжэнне тэмпературы паветра. 6 і 7 лютага слупкі тэрмометраў апусціліся ніжэй за 20 градусаў марозу не толькі па адчуваннях, але і цалкам рэальна. Сіноптыкі нават аб'явілі ў сувязі з гэтым аранжавы ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі