У гродзенскім офісе кампаніі Godel Technologies затрымалі праграміста

У гродзенскім офісе кампаніі Godel Technologies затрымалі праграміста

9 лютага сілавікі прыйшлі ў офіс IT-кампаніі Godel Technologies у Гродне. Як стала вядома Еўрарадыё, яны шукалі інжынера-праграміста Уладзіміра Родчанку

12 жніўня Родчанка быў адным з чатырох гродзенцаў (на фота — у цёмна-чырвонай кашулі), якія выйшлі на цэнтральную плошчу і сталі на калені з фатаграфіямі 5-гадовай дзяўчынкі, якая напярэдадні пацярпела падчас гвалтоўнага разгону пратэстаў.

Тая акцыя скончылася затрыманнем, збіццём у бусіку і ў аддзяленні міліцыі, а потым — выклікам "хуткай". Што сілавікам спатрэбілася ад Родчанкі 9 лютага, пакуль незразумела.

Паводле інфармацыі hrodna.life, сёння Родчанку затрымалі, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

У гродзенскім офісе кампаніі Godel Technologies затрымалі праграміста
Акцыя ў Гродне з фатаграфіяй пацярпелай 5-гадовай дзяўчынкі / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі