У Гродзенскім заапарку прайшла аперацыя па перасяленні трохметровага пітона з аднаго тэрарыума ў іншы (часовы). Яго жыллё будуць рамантаваць і абнаўляць.
Для пераезду прыцягнулі максімальную колькасць работнікаў — восем чалавек. Гэта рэкорд, кажуць у заапарку. Пры гэтым падкрэсліваюць, што падчас гэтай хвалюючай аперацыі ніхто не пацярпеў.