У харкаўскім пабе адбыўся выбух, пацярпелі 11 чалавек (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ў пабе "Сцяна", папулярным сярод байцоў Нацгвардыі.
Як паведамляе censor.net.ua, у цэнтры Харкава адбыўся выбух у пабе "Сцяна". Загінулых няма, але пацярпелі 11 чалавек, прычым тры з іх — цяжка параненыя.
Паводле адной з версій, прычына выбуху — уцечка газу. Паводле іншай інфармацыі, выбух прагрымеў каля стойкі бара, дзе пакінулі пакет. Паб "Сцяна", вядомы сваім патрыятызмам, вельмі папулярны сярод байцоў батальёнаў, якіх у нядзелю сустракалі з зоны АТА.
Дырэктар установы Міхаіл Возераў лічыць прычынай выбуху тэракт. Версію аб выбуху газу ён абвяргае.
Фота — censor.net.ua