У Харватыі ўвялі штрафы для п'яных турыстаў

У Харватыі ўвялі штрафы для п'яных турыстаў

У харвацкім горадзе-курорце Хвар турыстам будуць выпісваць буйныя штрафы за "непрыстойныя паводзіны". У прыватнасці, штрафаваць будуць тых, хто выходзіць на гарадскія вуліцы нападпітку, а таксама турыстаў, якія гуляюць у купальніках і плаўках па-за пляжнымі зонамі. 

Моцнае алкагольнае ап'яненне можа каштаваць турысту да 700 еўра. Прайсціся па вуліцы ў купальніку — да 600 еўра. У цэнтры горада нават з'явіліся знакі з папярэджаннем: "Сэкономце свае грошы і атрымайце асалоду ад Хвара".

Магчыма, курорт цяпер і ператворыцца ў спакойнае месца для адпачынку. Але харваты дакладна згубяць у піяры на кур'ёзных відэа з удзелам п'яных турыстаў. Напрыклад, такіх — у якіх удзельнічаюць беларусы:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі