У Хельсінкскай камісіі ЗША гаварылі пра новыя санкцыі супраць Лукашэнкі
У Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША адбыліся слуханні "Дамагаючыся справядлівасці і свабоды ў Беларусі". Разглядалася сітуацыя ў нашай краіне і магчымыя крокі Вашынгтона.
Даследчык Міжнароднага ўнівэрсітэта Флорыды і былы памочнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамер заявіў, што сітуацыя ў Беларусі — тэст для краін Захаду і дэмакратычнага свету. Ён заклікаў да ўвядзення новых санкцый у дачыненні бізнесменаў, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. І не толькі беларускіх, але і расійскіх, і з краін Персідскай затокі. Гэта быў бы ў тым ліку і адказ на "гібрыдную атаку" ўладаў Беларусі з дапамогай мігрантаў на Польшчу, Літву і Латвію. Крамер таксама заявіў, што ЗША трэба дамагацца вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і прыцягнення да адказнасці датычных да рэпрэсій.
Медыяэксперт Серж Харытонаў звярнуў увагу на дзяржаўныя СМІ Беларусі, якія пашыраюць "мову нянавісці" і прапагандуюць ідэі "рускага свету". Ён прапанаваў поўную блакіроўку акаўнтаў у сацсетках гэтых тэлеканалаў, прапагандыстаў і пачатак іх міжнароднага крымінальнага пераследу.
Цалкам слуханні — на відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.