У інтэрнэце набірае абароты флэш-моб з удзелам хатніх жывёл
У верасні 2017 года амерыканская трэнерка па фітнэсе Эмілі Фаўэр на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікавала больш за 30 вясёлых фота апранутых сабак і напісала, што яны зрабілі яе дзень. Ля кожнага фота ёсць і адпаведны подпіс кшталту: "Філ, 40. Планую сямейныя вакацыі на Ніягарскім вадаспадзе. Жонка чакала большага, дзеці падумваюць скокнуць у яго".
На сёння пост Эмілі сабраў 359 тысяч расшараў і 114 тысяч каментарыяў. У іх людзі дадаюць фота сваіх хатніх жывёл і публікуюць іх гісторыі жыцця:
"Бродзі, 28 гадоў. Сімпатычны батанік, усе дзяўчаты, якія працуюць у Apple, хочуць з ім сустракацца. Аднак ён застаецца самотным. Бродзі забаўны, дамашні і гурман".
"Шэдоў, 38. Працуе з 14 гадоў. Чароўны прадавец. Жанаты, гадуе 2 дзяцей. Слухае падкасты на сваім спадарожнікавым радыё падчас і па-за працай. Можа мець, а можа і не мець праблемы з алкаголем. У яго няма часу на "ваша лайно прама цяпер".
"Жазэфіна (Jojo), 67 гадоў, скардзіцца на "тых дзяцей з іх скейтбордамі на тратуары". Падроблівае брытанскі акцэнт з людзьмі, якіх не ведае. Не робіць нічога, а затым жаліцца, што з'яўляецца асновай хатняй гаспадаркі".
Ёсць хатнія жывёлы? Дасылайце іх фота і гісторыі ў каментарыях на нашых акаўнтах у сацыяльных сетках!