У інтэрнэце збіраюць подпісы за адпачынак на 2 студзеня

У інтэрнэце збіраюць подпісы за адпачынак на 2 студзеня

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя за тое, каб зрабіць 2 студзеня выходным днём. Накіраваць яе плануецца ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Нагодай для петыцыі стала тое, што 2 студзеня 2019 года ў Беларусі абвешчаны працоўным днём. Такое рашэнне прыняў урад, хаця Мінпрацы прапаноўвала зрабіць гэты дзень выходным.

"Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выходнага не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу", — гаворыцца ў петыцыі.

Па стане на 19-ю гадзіну 18 снежня сабрана крыху менш за 2000 подпісаў. Завяршыць збор подпісаў плануецца 25 снежня. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 18.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі