У інтэрнэце збіраюць подпісы за адстаўку міністра ўнутраных спраў Шуневіча

У інтэрнэце збіраюць подпісы за адстаўку міністра ўнутраных спраў Шуневіча

На сайце change.org з'явілася інтэрнэт-петыцыя, якая патрабуе адстаўкі міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта Ігара Шуневіча. Адрасатам петыцыі пазначаны кіраўнік Беларусі.

"Лічым, што міністр унутраных спраў — генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Анатольевіч Шуневіч не спраўляецца са сваімі службовымі абавязкамі. Пад яго кіраўніцтвам супрацоўнікі ДАІ праяўляюць некампетэнтнасць у галіне бяспекі дарожнага руху, парушаюць з пастаяннай перыядычнасцю заканадаўства РБ у сферы правоў і свабод грамадзян, страцілі давер у насельніцтва", — гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, што 18 красавіка адбылося ДТЗ з байкерам, у якой атрымаў цяжкія траўмы супрацоўнік ДАІ. Пасля гэтага байкеры сталі паведамляць пра масавыя канфіскацыі з боку ДАІ. Міністр унутраных спраў не выключыў, што гэта была "прафесійная помста з боку супрацоўнікаў ДАІ ў межах заканадаўства".

Па стане на 14.30 23 красавіка пад петыцыяй падпісаліся 570 чалавек.

Міністр Шуневіч пра выманне матацыклаў: Гэта можа быць прафесійнай помстай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі