У Італіі беларус нападаў на паліцыю, але яго адпусцілі

У Італіі беларус нападаў на паліцыю, але яго адпусцілі

У Італіі беларус нападаў на паліцыю. Здарэнне адбылося ў горадзе Чывітавек'я. Як паведамляе прэс-служба паліцыі, 27-гадовы ўраджэнец Беларусі, які жыве ў Італіі, позна ўвечары пагражаў прахожым і абражаў іх. Яны выклікалі паліцэйскіх. Але і ў іх прысутнасці мужчына паводзіў сябе неадэкватна — вырываўся, супраціўляўся. Калі ж хулігана прывезлі ў паліцыю, ён накінуўся на яе супрацоўнікаў, наносіў удары. Некаторым пацярпелым пасля давялося звяртацца па меддапамогу.

Пасля гэтага здарэння беларуса адпусцілі, але яго чакае суд. Вядома, што раней ён не меў праблем з законам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі