У Італіі спяклі піццу даўжынёй у паўтара кіламетра (фота, відэа)
Гэта знакамітая “Маргарыта”.
У італьянскім Мілане спяклі найвялікшую ў свеце піццу “Маргарыту” — яе даўжыня склала 1595,45 метра. Такім чынам, быў пастаўлены новы рэкорд па велічыні гэтай стравы. Ранейшае дасягненне, якое, дарэчы, трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса — 1141,5 метра.
Гіганцкую “Маргарыту” вырашылі зрабіць у гонар 126-годдзя вынаходніцтва гэтай стравы.
На прыгатаванне рэкорднай піццы пайшло паўтары тоны памідораў, болей за паўтары тоны сыра мацарэла і літры аліўкавага алею. Усё запякалася ў пяці спецыяльна мадэрнізаваных печах.
Затым страву накрылі на 800 сталах, які паставілі ў адзін шэраг. Гатавалі піццу 80 кухараў, паведамляе mb.com.ph
Фота: АР