У Італіі затрымалі боса мафіі, якога шукалі 30 гадоў
Матэа Месіна Дэнара пасля затрымання / Carabinieri/Handout via REUTERS
У Італіі затрымалі боса мафіі Матэа Месіна Дэнара, якога шукалі 30 гадоў, паведамляе Reuters. Ён праходзіў лячэнне ў прыватнай клініцы ў Палерма на Сіцыліі. Пра гэта стала вядома праваахоўнікам і яны паспяхова правялі спецаперацыю.
Матэа Месіна Дэнара лічыцца адным з лідараў сіцылійскай злачыннай групоўкі "Коза ностра". За дзясяткі забойстваў завочна асуджаны на пажыццёвае зняволенне (у тым ліку за забойства паліцэйскіх і легендарных італьянскіх следчых Джавані Фальконе і Паола Барселіна). Ён быў у вышуку з 1993 года.
Messina Denaro, boss 'fantasma' per trent'anni #ANSA https://t.co/9qSzwflXlp
— Agenzia ANSA (@Agenzia_Ansa) January 16, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.