У Іўі з пафасам закаталі слоік памідораў. Дапамагалі міністр, дэпутат і святары
Карнавал "Іўеўскі памідор" / тут і далей фота ivyenews.by
У Іўі (Гродзенская вобласць) 13 жніўня праходзяць народныя гулянні пад назвай "Іўеўскі памідор". У мясцовай прэсе іх называюць "брэндавым святам".
Спачатку па вуліцах горада прайшоў карнавал. Потым быў конкурс на самае хуткае паяданне памідораў. А потым чыноўнікі з пафасам закаталі першы слоік іўеўскіх памідораў ураджаю 2022 года. "Права" зрабіць гэта было "прадстаўлена" старшыні райвыканкама, міністру прыроды і дэпутату парламента.
"А каб замацаваць вынік, закаталі "сяброўскую банку" "Ураджай сяброўства — 2022" святары трох канфесій". Вось як гэта было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.