У калоніі ў Івацэвічах загінуў старшына ўнутранай службы

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на аўторак 7 снежня / Ілюстрацыйнае фота intex-press.by​
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на аўторак 7 снежня / Ілюстрацыйнае фота intex-press.by​

У папраўчай калоніі строгага рэжыму № 5 загінуў вайсковец, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Прычынай смерці стала "агнястрэльная траўма", інцыдэнт адбыўся ў ноч на аўторак.

"Папярэдне ўстаноўлена, што 35-гадовы старшына ўнутранай службы загінуў ноччу 7 снежня ад агнястрэльнай траўмы падчас нясення службы ў ВК-5 у Івацэвічах", — заявіў намеснік начальніка абласнога УСК Сяргей Гарошка.

Па яго словах, следчыя ўжо агледзелі месца здарэння і прызначылі экспертызу. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі