У камандзе Лукашэнкі на Калядным турніры — восем дзейных хакеістаў

Стаў вядомы склад каманды Аляксандра Лукашэнкі, якая выступіць на 11-м Калядным міжнародным турніры аматараў хакея.

Як піша by.tribuna.com, за каманду беларускага кіраўніка на аматарскім турніры будуць гуляць восем дзейных хакеістаў: Сяргей Шабанаў (брамнік), Сяргей Стась, Аляксей Плотнікаў, Аляксандр Радзінскі, Аляксей Страхаў, Максім Слыш, Вячаслаў Лісічкін, Сцяпан Панамароў, Сяргей Задзялёнаў.

Акрамя таго ў каманду ўключаны Андрэй Міхалёў. Гэты хакеіст цяпер адбывае пакаранне за ўжыванне допінгу, але пра завяршэнне кар'еры ён не абвяшчаў.

Турнір пройдзе ў Мінску з 4 па 7 студзеня 2015 года.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі