У Кангрэсе ЗША заявілі пра "сур'ёзную пагрозу нацбяспецы", яна звязаная з Расіяй

Ядзерную зброю могуць скарыстаць супраць спадарожнікаў

Ядзерную зброю могуць скарыстаць супраць спадарожнікаў / pixabay.com

У Кангрэсе ЗША заявілі пра "сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы". СМІ стала вядома, што яна звязана з Расіяй. Па некаторых звестках, разведаныя сведчаць пра намер РФ размясціць у космасе ядзерную зброю.

Усё пачалося з заявы старшыні Камітэта па разведцы Палаты прадстаўнікоў, рэспубліканца Майка Тэрнера. У ёй ён запатрабаваў ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна рассакрэціць усю інфармацыю пра згаданую пагрозу нацбяспецы, "каб Кангрэс, адміністрацыя і нашы саюзнікі маглі адкрыта абмеркаваць дзеянні, неабходныя для рэагавання на гэтую пагрозу", паведамляе "Голас Амерыкі". Інфармацыю ад камітэта атрымалі ўсе члены Кангрэса. Тэрнэр не ўдакладніў, што гэта за пагроза. Паводле звестак NBC News, чатыры крыніцы паведамілі, што пагроза звязаная з расійскім вайсковым патэнцыялам.

Дзве крыніцы ABC News заявілі, што разведаныя звязаныя з намерам РФ размясціць у космасе ядзерную зброю. Верагодна, яе плануецца скарыстаць супраць спадарожнікаў. У 1967 годзе ЗША, Вялікабрытанія і СССР, правапераемніцай якога абвясціла сябе Расія, дамовіліся не размяшчаць у космасе ядзерную і іншую зброю масавага знішчэння. У наступныя гады да дамовы далучыліся больш за 100 краін.

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што ўжо дамовіўся з лідарамі Кангрэса аб сустрэчы па гэтым пытанні.

У Кангрэсе ЗША заявілі пра "сур'ёзную пагрозу нацбяспецы", яна звязаная з Расіяй
Майк Тэрнер / АР

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі