У Карэліцкім раёне ліквідуюць наступствы стыхіі: вецер зрываў дахі дамоў
Хлюпічы, 22 жніўня 2024-га
У Карэліцкім раёне ліквідуюць наступствы стыхіі. Моцны вецер зрываў дахі дамоў. Пацярпела вёска Хлюпічы. У чацвер у яе прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Быў разгорнуты абласны штаб па надзвычайных сітуацыях.
Як паведамляюць ратавальнікі, у Хлюпічах пашкоджаны дахі 19 прыватных дамоў (з іх 8 выкарыстоўваюцца як лецішчы). Вецер ламаў дрэвы, абрываў лініі электраперадачы. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Вяскоўцам паабяцалі, што электрычнасць хутка з'явіцца, і што ім прывязуць неабходныя будматэрыялы і шыфер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.