У кастрычніку ў Мінск прыедуць эксперты Міжнароднага валютнага фонду

У кастрычніку ў Мінск прыедуць эксперты Міжнароднага валютнага фонду

У кастрычніку ў Мінск прыедуць эксперты Міжнароднага валютнага фонду. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанку Беларусі Сяргей Калечыц. Паводле яго слоў, мэтай візіту будуць штогадовыя кансультацыі. Папярэдні раз місія МВФ была ў нашай краіне ў чэрвені, паведамляе БЕЛТА.

Як вядома, некалькі апошніх гадоў Беларусь спадзявалася атрымаць крэдыт МВФ у памеры некалькіх мільярдаў долараў. Аднак міжнародныя эксперты чакалі ад уладаў Беларусі структурных зменаў у эканоміцы, чаго не адбылося. Таму і перамовы пра крэдыт не далі выніку.

У Нацбанку прызнаюць, што ў перамовах з МВФ аб атрыманні крэдыту “ёсць нейкая паўза”. Аднак “адносіны працягваюцца”, сказаў Калечыц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі