У каталіцкага гурта Laudans канфіскавалі абсталяванне

У каталіцкага гурта Laudans канфіскавалі абсталяванне

У каталіцкага гурта Laudans міліцыя канфіскавала абсталяванне. Пра гэта музыкі паведамілі ў сацсетках. 

Па словах музыкаў, яны ўзялі да сябе ў студыю на перахоўванне калонкі, якія выкарыстоўваліся на акцыі ў Брэсце. 

"На наступны дзень адразу пад'ехалі ціхары, параспытвалі ў гаспадара дома пра гэта, і праз 20 хвілін прыехала міліцыя і пачалі абшукваць дом і потым студыю (гэта асобная пабудова)

Яны вырашылі забраць усе калонкі і мікрафоны, якія знайшлі. Сярод іх былі студыйныя маніторы і студыйны кандэнсатарны мікрафон (ніякім бокам яны не маглі быць на мерапрыемстве, гэта бачна нават па іх выглядзе). Пакінулі нумар тэлефона дзяжурнага у РАУС і дазволілі сфатаграфаваць пратакол", — напісалі музыкі ў ФБ.

Цяпер музыкі Laudans шукаюць магчымасці запісаць новыя песні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі