У Каталоніі пратэстуюць супраць наплыву турыстаў

У Каталоніі пратэстуюць супраць наплыву турыстаў

У Каталоніі пратэстуюць супраць наплыву турыстаў. У разгар летняга сезону маладыя людзі, якія з’яўляюцца прыхільнікамі левых рухаў, распісваюць сцены дамоў лозунгамі: “Турысты, прэч дадому!”

Яны лічаць, што існуючая мадэль турызму спрыяе збядненню працоўнага класу.

У Краіне Баскаў маюць намер зладзіць марш супраць турызму ў сталіцы рэгіёну Сан-Себаст’янэ 17 жніўня, падчас Semana Grande (“Вялікага Тыдня”) — традыцыйнага фестывалю культуры баскаў, які прыцягвае шматлікіх замежнікаў.

Мясцовыя ўлады шкадуюць з нагоды “адзінкавых праяваў” пратэстаў і нагадваюць, што турызм — ключавая галіна іспанскай эканомікі. Яны запэўніваюць, што замежнікі па-ранейшаму жаданыя госці.

Летась краіну наведала рэкордная колькасць турыстаў — 75,6 мільёна чалавек. 18 мільёнаў з іх прыпада на Каталонію, якая заняла першае месца па гэтым паказніку сярод іспанскіх правінцыяў.

Актывісты левых рухаў раз-пораз учыняюць акты вандалізму ў дачыненні турыстаў — напрыклад, прабіваюць колы аўтобусаў. Праціўнікі турызму мяркуюць, што працоўны клас вымушаны ў такіх умовах працаваць за невялікую плату і пакідаць звыклыя месцы пражывання, а краіна ператвараецца ў парк забаваў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі