У Каталоніі праходзіць усеагульны страйк
3 кастрычніка ў Каталоніі праходзіць усеагульны страйк. Як паведамляе The Guardian, могуць быць спыненыя чыгуначнае і авіяспалучэнне, а таксама паштовыя аперацыі. Прафсаюзы заклікалі “рашуча адказаць” на дзеянні іспанскай паліцыі, якая спрабавала перашкодзіць правядзенню рэферэндума, пацярпелі сотні мірных людзей. Як заявілі ўлады Каталоніі, на плебісцыце 90% выказаліся за незалежнасць (праўда, на ўчасткі прыйшлі менш за палову выбарцаў). Мадрыд называе рэферэндум незаконным.
Да страйку абяцаюць далучыцца дзяржаўныя ўніверсітэты Барселоны, музей сучаснага мастацтва, а таксама базіліка па праекце Антоніо Гаўдзі Sagrada Familia, адна з самых папулярных турыстычных славутасцяў горада.
Футбольны клуб “Барселона” заявіў, што будзе прымаць удзел у страйку і закрые сваю штаб-кватэру. Ні прафесійная, ні моладзевая каманда не будуць трэніравацца.
Кіраўнік мясцовага ўраду Карлес Пучдэмон перакананы, што страйк будзе “шырока выкарыстоўвацца”. Жыхары многіх гарадоў спынілі працу яшчэ ў панядзелак, выходзячы на вуліцы на мірныя пратэсты. У Барселоне, напярэдадні муніцыпальная паліцыя паведамляла, што каля 15 тысяч чалавек спынілі рух транспарту, выкрыкваючы: “Вуліцы заўсёды будуць нашымі”.
У горадзе Тарагоне некалькі гарадскіх і міжнародных аўтобусаў, якія выйшлі на лінію, былі закіданыя камянямі і былі распісаны надпісамі “Страйк”.
Паводле працоўнага заканадаўства, падчас страйку мусяць быць забяспечаныя мінімальныя паслугі, але, як адзначаюць сведкі, гэтага прытрымліваюцца не паўсюль. Тыя, хто мае квіткі ў Барселону, у бліжэйшы час могуць мець праблемы з мясцовай транспартнай камунікацый, як і з паслугамі таксі.
The choire of Barcelona's Opera House sings 'Va pensiero’(Verdi's Nabucco) to protest Spanish violence in #Catalonia pic.twitter.com/GFdcLiEmTx
— Help Catalonia (@CataloniaHelp2) 3 октября 2017 г.
After Catalonia's chaotic vote for independence: https://t.co/0LMXZBg1GJ by @PatChappatte pic.twitter.com/xcRrQeOIWF
— NYT Opinion (@nytopinion) 3 октября 2017 г.