У хакеістаў мінскага "Дынама" новая серыя паражэнняў
Прайгралі па булітах / hcdinamo.by
У хакеістаў мінскага "Дынама" новая серыя паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. На гэты раз яны прайгралі дома па булітах хабараўскаму "Амуру" — 1:2 (0:0, 0:0, 1:1, 0:0, 0:1). Дынамаўцы прапусцілі ў трэцім перыядзе — на 52-й хвіліне. Але паспелі адыграцца, на 55-й вызначыўся Дзмітрый Корабаў. У авертайме закінутых шайбаў не было, і ўсё вырашылася ў серыі булітаў.
Для "Дынама" гэта трэцяе паражэнне запар. Прайграныя дзве хатнія гульні, прычым камандам-аўтсайдэрам.
15 студзеня мінчукі прымаюць "Аўтамабіліст", лідара Усходняй канферэнцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.