У Кіеве лічаць, што РФ плануе прыцягнуць КНДР да вайны супраць Украіны

Ці адправіць дыктатар Кім Чэн Ын сваіх салдат на вайну?

Ці адправіць дыктатар Кім Чэн Ын сваіх салдат на вайну? / KCNA via REUTERS

У Кіеве лічаць, што РФ плануе прыцягнуць КНДР да вайны супраць Украіны. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, які ў панядзелак зрабіў такую заяву, спасылаецца на паведамленні Службы знешняй разведкі і ГУР Мінабароны. Паводле яго слоў, "фактычнае ўключэнне" КНДР у вайну запланаванае Масквой на восень-зіму.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны заявіў, што Паўночная Карэя пастаўляе расійскай арміі зброю і асабісты склад, нагадвае hromadske.ua. А Washington Post паведамляла пра тысячы вайскоўцаў з КНДР, якія праходзяць падрыхтоўку ў Расіі і да канца года могуць быць перакінуты на фронт ва Украіну.

"Хоць бы хто дапамагаў Расіі, будзем рэагаваць так жорстка, як трэба для абароны Украіны, — гаворыць у відэазвароце Зяленскі. — Будзе і адпаведная наша праца з партнёрамі, каб расійскія намеры не спрацавалі. І гэта магчыма. Менавіта так і будзе".

Якраз 14 кастрычніка стала вядома, што Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму РФ праект закона аб ратыфікацыі дамовы аб партнёрстве з КНДР. Яна прадугледжвае стварэнне ваеннага саюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі