У кітайскім Шэньчжэне забаранілі есці катоў і сабак

У кітайскім Шэньчжэне забаранілі есці катоў і сабак

Кітайскі Шэньчжэнь стаў першым горадам у КНР, у якім з 1 траўня будзе ўведзена забарона на продаж і выкарыстанне ў ежу мяса котак і сабак, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Яшчэ ў лютым 2020-га кітайскія ўлады забаранілі прадаваць і есці мяса дзікіх жывёлаў. Мяркуецца, што праз яго зарадзіўся вірус, які выклікае COVID-19.

Паводле статыстыкі, штогод у краінах Азіі на мяса забіваюць 30 мільёнаў сабак (у КНР — каля 10 млн). У Кітаі аднак большасць насельніцтва яго нават не спрабавала.

"Сабакі і коткі з усіх жывёлаў здолелі стаць найбольш блізкімі людзям... таму забарона... з'яўляецца нармальнай практыкай у развітых краінах, а таксама ў Ганконгу і на Тайване, — гаворыцца ў заяве адміністрацыі Шэньчжэня. — Гэтая забарона таксама адпавядае патрабаванню і духу чалавечай цывілізацыі".

Група кітайскіх навукоўцаў прыйшлі да высновы, што коткі таксама хварэюць каранавірусам і здольныя заражаць адна адну. Пакуль няма звестак пра тое, што яны могуць заразіць і чалавека. Тыдзень таму ў Бельгіі стаў вядомы выпадак, калі каранавірусам заразілася хатняя котка. За тыдзень да гэтага сімптомы COVID-19 выявілі ў яе гаспадара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі