У Клайпедзе ледзь не патанулі беларускія турысты
У літоўскай Балтыцы танулі 18-гадовы юнак і яго маці / Delfi
У Клайпедзе ледзь не патанулі беларускія турысты. Спачатку ў літоўскай Балтыцы танулі 18-гадовы юнак і яго маці, якія прыехалі на мора з Мінска, а пазней ратавалі 12-гадовую дзяўчынку з Клайпеды, якая прыйшла на мора з бабуляй. Пра гэта піша Delfi.
"Самае непрыемнае, што і нашы грамадзяне, і прыезджыя не звяртаюць увагу на знакі "Яма" і "Купацца забаронена". Яны купаліся там, дзе адбойная плынь выносіць у мора", — сказаў намеснік дырэктара "Клайпедскіх пляжаў" Аляксандрас Сіякі.
Паводле яго слоў, калі б не імгненная рэакцыя ратавальнікаў, то сітуацыя была б сумнай. Беларусам спатрэбілася дапамога ўрачоў, на шчасце, усё абышлося.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.