У Клічаве пахавалі беларуса, які загінуў у авіякатастрофе ў Егіпце
У Клічаве ў Магілёўскай вобласці пахавалі беларуса, які загінуў 31 кастрычніка ў авіякатастрофе расійскага пасажырскага самалёта А321 у Егіпце. 28-гадовы Раман Серадзінскі каля дзесяці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу. Пуцёўку ў Егіпет атрымаў за добрую працу. На пахаванне прыйшлі сваякі, сябры і проста жыхары горада.
Як паведамляла Еўрарадыё, расійскі бок прадаставіў сям'і загінулага грамадзяніна Беларусі кампенсацыю ў памеры 100 тысяч расійскіх рублёў (каля 1500 долараў).
Фота: ria.ru і з сацыяльных сетак.