У Клімавіцкім раёне шукалі зніклае дзіця, дзяўчынка патанула

Месца, дзе патанула дзяўчынка, не было прызначана для купання /@skgovby

Месца, дзе патанула дзяўчынка, не было прызначана для купання /@skgovby

Супрацоўнікі міліцыі і ратавальнікі шукалі ўчора ў Клімавіцкім раёне зніклае дзіця. У міліцыю прыйшлі бацькі дзевяцігадовай дзяўчынкі. Яны паведамілі, што дзіця сышло гуляць і так і не вярнулася. Цела дзяўчынкі праз некалькі гадзін знайшлі ў рацэ Слабажанка, расказалі ў Следчым камітэце.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка разам са сваімі сёстрамі пайшла купацца. Дарослых не папярэдзілі, бацькі забаранялі дзецям хадзіць на рэчку адным. Загінулая дзяўчынка не ўмела плаваць і ў нейкі момант пачала тануць. Іншыя дзеці спалохаліся, вярнуліся дадому, але расказаць дарослым пра тое, што адбылося, пабаяліся.

У СК таксама адзначылі, што месца, дзе патанула школьніца, не прызначана для купання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі