У Крамлі пракаментавалі санкцыі МАК у дачыненні НАК Беларусі і Лукашэнкі

У Крамлі пракаментавалі санкцыі МАК у дачыненні НАК Беларусі і Лукашэнкі

У Крамлі пракаментавалі санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні выканкама НАК Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі. "Мы вельмі шкадуем у сувязі з такім рашэннем", — цытуе ria.ru словы Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Паводле яго слоў, Расія шануе адносіны з Беларуссю, "якія шматгранныя і... ўключаюць супрацоўніцтва ў галіне спорту".

"Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца законным кіраўніком дзяржавы..., — заявіў Пяскоў. — Ён узначальвае Алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь". Перад гэтым у прэс-сакратара спыталі, ці пагодзіцца цяпер Пуцін пагуляць з Лукашэнкам у хакей, і такім чынам ён на пытанне адказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі