У Крупках мужчына з рэўнасці застрэліў жонку і яе знаёмага

Паляўнічая стрэльба / @skgovby
Паляўнічая стрэльба / @skgovby

Два целы з агнястрэльнымі раненнямі знайшлі напярэдадні ў прыватным сектары ў Крупках (гэта Мінская вобласць). Загінулыя жанчына 36-ці гадоў і мужчына 39-ці гадоў.

Следчыя лічаць, што страляў муж загінулай жанчыны. Падазраваны затрыманы. Супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 139 (забойства дзвюх асоб) КК РБ. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына даведаўся, што яго жонка хоча сысці да іншага. Ён узяў паляўнічую стрэльбу і застрэліў і жонку, і яе знаёмага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі