У Крыме адбыўся выбух каля Джанкоя
Каля Джанкоя, у акупавананым расіянамі Крыме, зранку 16 жніўня прагрымеў выбух і пачаўся пажар, піша hromadske.ua.
У сацсетках паведамляюць, быццам гарыць электрападстанцыя. Іншыя заяўляюць, што выбух адбыўся на складзе боепрыпасаў. На месца выехаў кіраўнік крымскай адміністрацыі Сяргей Аксёнаў.
Як распавядала Еўрарадыё, 9 жніўня на авіябазе каля Навафёдараўкі ў Крыме прагрымела некалькі выбухаў. У Мінабароны Расіі заявілі, што адбылася дэтанацыя авіяцыйных боепрыпасаў. Паводле інфармацыі CNN, на аэрадроме знішчана не менш за сем расійскіх ваенных самалётаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.