У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка
![У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/krym-0908-3.jpg.webp?itok=vkmFyDrg)
Каля Навафёдараўкі ў акупаваным Крыме прагрымелі некалькі выбухаў, паведамляе hromadske.ua. Яны адбыліся каля вайсковага аэрадрома.
Факт выбухаў на аэрадроме ў Сакскім раёне пацвердзіў прадстаўнік акупацыйных уладаў Крыма Алег Кручкоў. "Пакуль магу пацвердзіць толькі сам факт некалькіх выбухаў у раёне Навафёдараўкі. Прашу ўсіх пачакаць афіцыйных паведамленняў і не пладзіць версіі", — напісаў ён.
Кіраўніца Сакскага раёна Вікторыя Казьмірава, як перадае Бі-Бі-Сі, пацвердзіла, што выбухі адбыліся менавіта на аэрадроме: "У нас аэрадром выбухае. Выбухі на аэрадроме. Тут усе шыбы павыбівала".
Паводле звестак відавочцаў, адбылося каля дзесяці выбухаў.
![У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/krym-0908.jpg.webp?itok=LU0EZQ7s)
![У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/kabinet-0908-2.jpg.webp?itok=C5w9X0_O)
![У Крыме адбылося некалькі выбухаў каля вайсковага аэрадрома Навафёдараўка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/krym-0908-3.jpg.webp?itok=-jKF4dXL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.