У Крыме пасля нападу УСУ, верагодна, затануў чарговы расійскі карабель
Карабель "Сяргей Котаў"
Расійскія крыніцы пішуць аб начных выбухах у Крыме. Канал "Рыбар" паведамляе, што для нанясення ўдараў УСУ ужылі як "БПЛА для паражэння наземных аб'ектаў, так і безэкіпажныя катэры для ўдараў па караблях Чарнаморскага флота". Яшчэ адной мэтай, паводле яго слоў, быў Крымскі мост.
"Мяркуючы па выбухах, што прагрымелі ў наваколлях Феадосіі, адной з мэт мог стаць патрульны катэр "Сяргей Котаў", які знаходзіўся ў тым раёне. Ці быў факт трапленняў або выбухі раздаліся ў выніку знішчэння БЭКаў невядома", — пісаў "Рыбар". Па дадзеных канала "Беларускі сілавік", карабель затануў.
"Пакуль удакладняю па лёсе экіпажа, але судна ўсё", – паведамляе гэты рэсурс. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Крымскі мост для руху пакуль зачынены.
Нагадаем, раней у гэтым годзе расійскі Чарнаморскі флот ужо згубіў вялікі дэсантны карабель "Цэзар Кунікаў", а ў снежні ўкраінцы знішчылі вялікі дэсантны карабель "Новачаркаск".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.